5 траўня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар ФСБ у Вашынгтоне: аглядальнікі губляюцца ў здагадках

4

У Вашынгтоне знаходзіцца дырэктар ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў.

Пра гэта паведамляе выданне The Washington Times.

Расейскія СМІ паведамляюць, што Бортнікаў прыбывае ў Вашынгтон на запрашэнне амерыканскага боку для ўдзелу ў саміце аб супрацьдзеянні гвалтоўнаму экстрэмізму, які праводзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША пад эгідай прэзідэнта, паведамляе «Голос Америки».

Між тым, са слоў прэс-сакратаркі Дзярждэпу Джэн Псакі, у склад расейскай дэлегацыі Бортнікаў быў унесены толькі ўчора.

Як паведамляецца, удзел Бортнікава ў саміце не планаваўся загадзя, а візу для яго рыхтавалі ў экстраным парадку.

Характэрна, што Бортнікаў знаходзіцца ў санкцыйным спісе Канады і ЕЗ, але не ЗША. Джэн Псакі сёння давялося адказваць на пытанні аб знаходжанні ў Вашынгтоне Бортнікава ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Яна падкрэсліла, што ў візіце кіраўніка ФСБ няма нічога незвычайнага.

«Гвалтоўны экстрэмізм і тэрарызм датычацца людзей ва ўсім свеце, уключаючы Расею», - заявіла Псакі, дадаўшы, што контр-тэрарызм з'яўляецца зонай супрацоўніцтва паміж Вашынгтонам і Масквой.

Псакі заявіла, што ЗША «вітаюць удзел Расеі ў саміце».

Між тым, аглядальнікі мяркуюць, што візіты расейскіх чыноўнікаў могуць быць часткай дыялогу паміж ЗША і Расеяй з нагоды развіцця сітуацыі ва Украіне.

«Магчыма, гэта знак, што Пуцін гатовы гуляць па правілах?» - выказаў меркаванне аглядальнік выдання Buzzfeed Макс Седан.

«Які сігнал гэта дае свету, што дырэктар ФСБ, на якога Канада і ЕЗ наклалі санкцыі, прыбывае на саміт у Вашынгтон?» - пытаецца блогер Барыс Зіберман.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках