3 траўня 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы заклікаў даць зброю Украіне

3
МЗС Літвы заклікаў даць зброю Украіне

Літва заклікае іншыя дзяржавы дапамагчы ўзброіць украінскае войска, якое ў Данбасе ваюе з баевікамі, якіх падтрымлівае Расея.

«Мы не ўдакладняем, якая гэта зброя (...), але гэта падтрымка войска ў рамках тых магчымасцяў, якія ў нас ёсць. Мы гэта робім і заклікаем да гэтага іншых», - заявіў у сераду міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, адзначаючы, што яго краіна ўжо на гэты момант вядзе дапамогу Украіне, паведамляе Delfi.lt.

Ён дадаў, што Расея пастаянна ўзбройвае баевікоў на ўсходзе краіны, хоць і адмаўляе гэта. Таксама, з яго слоў, за парушэнне перамір'я «павінны быць наступствы», аднак канкрэтных дзеянняў палітык не назваў.

Раней у МЗС Літвы заяўлялі, што сусветная супольнасць не павінна давяраць словам прадстаўнікоў расейскай улады. Таксама Лінкявічус заяўляў, што Расея не падае ніякіх пазітыўных «сігналаў» аб гатоўнасці да супрацоўніцтва ў канфлікце ва Украіне. Літоўскі міністр падкрэсліў, што Расея прадаўжае весці рэгулярную падтрымку баевікам на ўсходзе Украіны, бесцырымонна адпраўляючы туды «гуманітарныя» канвоі з невядомым змесцівам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках