5 траўня 2024, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Trubetskoy будзе хэдлайнерам фэсту Kubana

2
Гурт Trubetskoy будзе хэдлайнерам фэсту Kubana

Таксама на мерапрыемстве выступяць «Ленинград» і «Браво».

Гурт Trubetskoy выбраная ў ліку трох першых хэдлайнераў значнага расейскага фестывалю Kubana, які сёлета ўпершыню пройдзе замест Краснадарскага краю ў Калінінградзе з 6 да 9 жніўня. Таксама на мерапрыемстве выступяць ««Ленинград» і «Браво», паведамілі charter97.org арганізатары.

Фестываль Kubana з'яўляецца адным з найбуйнейшых у СНД. Летась яго наведалі блізу 200 тысяч чалавек.

«Гурт Trubetskoy пасля расфармавання «Ляпіса Трубяцкога», якія пяць разоў былі на Kubana, палічыў за лепшае разам са складаннем новых песень, беражліва захоўваць спадчыну «Ляпіса», - адзначаюць арганізатары на афіцыйным сайце Kubana.ru.

Цяпер Trubetskoy запісвае дэбютны альбом і рыхтуецца да першага сольнага канцэрту ў Менску, які пройдзе 25 красавіка ў Prime Hall. На мінулым тыдні ў Гомелі быў дадзены старт тура па Беларусі, які таксама ахопіць Віцебск, Горадню, Берасце і Магілёў. Акрамя гэтага запланаваныя выступленні ў Расеі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі.

Гурт Trubetskoy утворана ў верасні 2014 былымі ўдзельнікамі гурту «Ляпіс Трубяцкой», што распаўся: Паўлам Булатнікавым (вакал), Русланам Уладыкам (гітара), Аляксандрам Старажуком (ударныя); да якіх далучыўся бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс- «Крамбамбуля», «J: морс»). На сённяшні дзень у актыве калектыву сінгл «Ластаўка» і міні-альбом «Ёлкі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках