5 траўня 2024, Нядзеля, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сабраў сілавікоў

33
Лукашэнка сабраў сілавікоў

Беларускае войска павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы, заявіў дыктатар пры наведванні Міністэрства абароны.

Ён адзначыў, што мае намер абмеркаваць напрамкі развіцця Узброеных Сіл у сучасных умовах, піша БелТА.

- Мы пастаянна звяртаемся да гэтага пытання і нават не таму, што рэзка змяніліся ўмовы вакол нашай краіны, вельмі напружаная сітуацыя. Пытанне ў тым, каб мы змаглі прыстасаваць свае Узброеныя Сілы, перш за ўсё нашае войска да рэагавання на тую сітуацыю, якая, не дай бог, складзецца заўтра, паслязаўтра і г.д.

Умовы мяняюцца, няхай не кардынальна, але мы бачым, што адбываецца на так званым тэатры ваенных дзеянняў у сувязі з канфліктамі, іх хапае. Мы вывучаем іх і, натуральна, не можам не рэагаваць, улічваючы сітуацыю. Прыходзіцца дзесьці прыстасоўвацца да сітуацыі, мяняць метады ўзброенай барацьбы, калі трэба будзе абараняць краіну, - заявіў ён.

Лукашэнка нагадаў, што пры прызначэнні на пасаду міністра абароны была пастаўленая задача - падрыхтаваць бачанне перспектыў стварэнне мабільнага адэкватнага войска, Узброеных Сіл агулам. Са слоў дыктатара, гэтая задача развязаная.

- Наша войска павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Аднак і сродкі ў яго мы павінны ўкладваць, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня. Таму далейшыя крокі ў развіцці войска павінны быць усебакова ўзважаныя і пралічаныя, - адзначыў Лукашэнка.

Ён заявіў, што ў дакладзе міністра хацеў бы пачуць ацэнку стану беларускіх Узброеных Сіл і шляхі іх далейшага развіцця. Ад начальніка Генеральнага штаба - чакае дакладу пра задуму спецыяльных дзеянняў, а таксама наколькі Узброеныя Сілы гатовыя абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, «каб ніхто не думаў размаўляць з Беларуссю з пазіцыі вайсковай сілы».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках