5 траўня 2024, Нядзеля, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» працуе над праграмамі віртуальнай рэальнасці

1
«Фэйсбук» працуе над праграмамі віртуальнай рэальнасці

«Фэйсбук» ужо пачала працу над дадаткамі, прызначанымі для акуляраў віртуальнай рэальнасці.

Пра гэта на канферэнцыі Code/Media заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Крыс Кокс, піша «Газета.Ru».

«Калі вы ў іх (у панарамных відэа), вы разумееце, што глядзіце ў будучыню, і яна будзе ўражальнай», - заявіў Кокс. «Калі вы ў «Фэйсбуку», вы дзеліцеся з усімі гэтымі часцінкамі ўражанняў: фота, відэа, думкі», - дадаў Кокс. Ён таксама звярнуў увагу, што ствараць змест для акуляраў віртуальнай рэчаіснасці змогуць усе карыстальнікі.

Для «Фэйсбука» гэтыя распрацоўкі маюць вялікае значэнне, бо летась сацыяльная сетка набыла распрацоўніка акуляраў віртуальнай рэальнасці Oculus Rift. Аб дакладных тэрмінах з'яўлення гэтых акуляраў на рынку пакуль няма інфармацыі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках