5 траўня 2024, Нядзеля, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Стрэс - сябар аптыміста

Навукоўцы: Стрэс - сябар аптыміста

Стрэсавы стан ідзе на карысць аптымістам.

Спецыялісты вывучылі ўплыў стрэсу на арганізм людзей і высветлілі, што стрэс можа мець станоўчы эфект і надаваць чалавеку ўпэўненасці ў сабе. Са справаздачай аб рабоце вучоных можна азнаёміцца ў часопісе Psychoneuroendocrinology.

Даследчыкі высветлілі, што стрэс наўпрост уплывае на ступень упэўненасці людзей у сабе і здольны як панізіць яе, так і павысіць. Залежыць гэта ад агульнага ўзроўню трывожнасці чалавека: калі ён схільны бачыць свет у шэрых танах і ўспрымаць яго як варожую сераду, то стрэс яшчэ больш пагаршае сітуацыю і паніжае ўзровень упэўненасці ў сабе. На людзей з нізкім узроўнем трывожнасці і пазітыўным поглядам на жыццё стрэс дзейнічае абсалютна па-іншаму: яны становяцца больш актыўнымі і ўпэўненымі ў сваіх сілах, піша gazeta.ru.

Навукоўцы заяўляюць, што іх адкрыццё дазваляе разглядаць стрэсавы стан чалавека не як следства ягоных няўдач, а наадварот, як іх прычыну. Магчыма, што цяпер лекары змогуць распрацаваць іншыя, больш эфектыўныя метады для барацьбы са стрэсам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках