5 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскі "Шахцёр" затрымаўся ў Турцыі праз нялётнае надвор'е

2
Салігорскі "Шахцёр" затрымаўся ў Турцыі праз нялётнае надвор'е

Салігорскі "Шахцёр" не зможа вярнуцца на радзіму са збору ў Турцыі 19 лютага, як гэта планавалася першапачаткова.

Прычынай затрымкі каманды ў Малой Азіі стала нялётнае надвор'е над Стамбулам, праз які "гарнякам" трэба было ляцець. Цяпер клуб прапрацоўвае новыя варыянты пералёту, піша "Прессбол".

"Наша каманда сёння ўсё ж такі не прыляціць. Уся справа ў неспрыяльных умовах надвор'я ў Стамбуле (рэйс планаваўся Анталія-Стамбул-Менск). Цяпер прапрацоўваюцца варыянты палёту праз Маскву. Але ўсё гэта толькі заўтра", - паведамляе афіцыйны твітэр "Шахцёра".

Фота: Berk Ozkan/Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках