5 траўня 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель едзе да Аланда абмеркаваць сітуацыю ва Украіне

20
Мэркель едзе да Аланда абмеркаваць сітуацыю ва Украіне

Лідары Нямеччыны і Францыі правядуць перамовы не праз тэлефон, а тэт-а-тэт.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правядуць перамовы ў Парыжы ў пятніцу, 20 лютага, паведаміла прэс-служба Елісейскага палаца.

Адной з галоўных тэм сустрэчы, якая прызначаная на поўдзень, стане сітуацыя на ўсходзе Украіны, у Данбасе, адзначае агенцтва EFE са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі французскага прэзідэнта, піша zn.ua.

Таксама стораны абмяркуюць працэс падрыхтоўкі да чэрвеньскага саміту "Вялікай сямёркі" (G7).

У Елісейскім палацы пацвердзілі таксама, што найбліжэйшымі днямі будзе праведзеная сустрэча кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" для абмеркавання ходу выканання менскіх дамоўленасцей аб Украіне, пра што раней праз тэлефон дамовіліся лідары Украіны, Францыі і Нямеччыны.

Прынамсі, сустрэча кіраўнікоў МЗС можа быць арганізаваная ў Парыжы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках