5 траўня 2024, Нядзеля, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдасць Украіне €2,1 мільярда дапамогі

7
ЕЗ выдасць Украіне €2,1 мільярда дапамогі

Праграма фінансавай дапамогі будзе накіраваная на падштурхоўванне ўкраінскай эканомікі.

Еўрапейскі Звяз разглядае магчымасць выдзялення Украіне 2,1 млрд еўраў дапамогі. Пра гэта сёння ў час супольнага брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Кіеве паведаміў еўракамісар у пытаннях палітыкі суседства і пашырэння Ёханэс Хан, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

"У гэтым годзе мы заканчваем разгляд магчымасці выдачы Украіне 2,1 млрд еўраў у рамках макрафінансавай дапамогі і падтрымкі, накіраванай на падштурхоўванне ўкраінскай эканомікі, для таго, каб мы маглі дасягнуць... свабоднай, сучаснай, моцнай, дэмакратычнай Украіны", - сказаў Хан.

Нагадаем, 12 лютага ўрад Украіны і місія МВФ дасягнулі дамоўленасці аб новай праграме пашыранага фінансавання (EFF). Праграма разлічаная на чатыры гады, цягам якіх Украіна атрымае $17,5 млрд (12,5 млрд SDR) ад МВФ і яшчэ каля $22,5 млрд ад іншых міжнародных арганізацый і дзяржаў (агульная сума праграмы - $40 млрд).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках