29 красавiка 2024, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы, палякі і беларусы ў Варшаве пратэставалі супраць агрэсіі РФ

1

У Варшаве каля амбасады Расеі ў Польшчы адбыўся мітынг супраць расейскай агрэсіі ва Украіне і акупацыі часткі яе тэрыторыі.

Арганізаваў акцыю Euromajdan Warszawa. Акрамя шматлікіх украінцаў, акцыю падтрымалі таксама палякі, беларусы, татары, рускія, паведамляе УНН са спасылкай на VIDIA.

Мітынгоўцы патрабавалі ад Расеі неадкладнага вываду войскаў з тэрыторыі Украіны, спынення паставак узбраення і спансавання тэрарыстаў на Усходзе Украіны. Скандавалі перад пасольствам «Не страляй!».

Актывісты прасілі аб міру і заклікалі вызваліць палітвязняў: Надзею Саўчанку, Алега Сянцова, Мікалая Карпюка, Рафіса Кашапава, Святлану Давыдаву, і іншых украінскіх палонных, якія незаконна ўтрымліваюцца ў засценках расейскіх турмаў.

Удзельнікі акцыі таксама звярнуліся да ўладаў краін ЕЗ, ЗША і міжнародных арганізацый з просьбай прыкласці максімум намаганняў, каб як мага хутчэй скончыць ініцыяваны Расеяй узброены канфлікт на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках