29 красавiка 2024, панядзелак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваных за салідарнасць з Украінай таемна вывезлі з турмы

1
Арыштаваных за салідарнасць з Украінай таемна вывезлі з турмы

Учора ўвечары выйшлі на волю двое актывістаў, затрыманых у Менску ў гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.

«Яўген Батура і Мікалай Колас на волі. Іх вывезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Іх ужо адпусцілі, яны змаглі патэлефанаваць», - піша яна.

Раней такім жа чынам выйшла на волю яшчэ адна ўдзельніца акцыі - рэжысёр Вольга Нікалайчык. Яе таксама таемна вывезлі з турмы на вуліцу Акрэсціна ў Менску ў РУУС Цэнтральнага раёна.

22 студзеня ўвечары прыкладна 15 чалавек запалілі свечкі і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку недалёка ад амбасады Украіны. Быў разгорнуты вялікі партрэт загінулага ва Ўкраіне беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Усе ўдзельнікі былі затрыманыя сілавікамі адразу пасля акцыі і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС сталіцы.

Пасля паўночы вызвалілі 4 чалавекі. У РУУС Цэнтральнага раёна засталіся да суда пяць затрыманых. Гэта каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, актывісты Вольга Нікалайчык, Аляксандр Макаеў, Яўген Батура і Hікалай Колас. Усе яны былі асуджаныя да арышту.

Вызваленыя актывісты папрасілі прадстаўнікоў пасольства Украіны звярнуць увагу на тое, што ў міліцэйскім аўтобусе прадстаўнікі сілавых структур Беларусі вельмі здзекліва, ганебна, у абразлівай форме выказваліся пра Украіну і ўкраінцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках