29 красавiка 2024, панядзелак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разглядаюць магчымасць паставак ва Украіну смяротнай зброі

28
ЗША разглядаюць магчымасць паставак ва Украіну смяротнай зброі

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі альянсу ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў уважае неабходным пачаць пастаўкі ўзбраення ва Украіну.

Аб гэтым піша The New York Times, паведамляе gazeta.ru.

Адзначаецца, што амерыканскія ўлады, імаверна, падтрымаюць гэтую ідэю.

Пытанне аб выдаванні смяротнай зброі будзе абмяркоўвацца падчас візіту дзяржсакратара ЗША Джона Кэры ў Кіеў. Акрамя таго, у перамовах возьме ўдзел старшыня аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ВС ЗША генерал Марцін Дэмпсі.

Газета ўдакладняе, што памочніца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Сьюзан Райс выказвалася супраць паставак зброі ва Украіну, але пасля апошніх падзей яна гатовая перагледзець гэтае пытанне.

Раней сябра абароннага камітэту Дзярждумы Франц Клінцэвіч заявіў, што ён збіраецца прапанаваць пастаўкі зброі ў самаабвешчаныя ДНР і ЛНР, у выпадку калі ЗША пачнуць зброевыя пастаўкі ў Кіеў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках