29 красавiка 2024, панядзелак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядоўца «Праграмы А» Сяргей Анціпаў

8
Памёр вядоўца «Праграмы А» Сяргей Анціпаў

Вядоўца легендарнай «Праграмы А» Сяргей Анціпаў сканаў у Маскве 1 лютага 2015 года ў 55-гадовым узросце.

«Праграма А» выходзіла на тэлеканале РТР з 1989 да 1999 года і зрабіла велізарны ўплыў на выхаванне музычных густаў моладзі. За час яе існавання ў перадачы паказалі практычна ўсіх цікавых айчынных рок-музыкаў. «Праграма А» была саўндтрэкам суботніх вечарынак мноства кампаній, а барадаты вядоўца ў чырвонай кашулі ўспрымаўся як суразмоўца і нават сабутэльнік, піша intermedia.ru.

Сяргей Ар’евіч Анціпаў нарадзіўся 18 верасня 1959 года ў Маскве. Бацька - Арый Міхайлавіч Анціпаў, вайсковы сувязіст. Маці - Лідзія Аляксееўна Анціпава, перакладчыца. Вучыўся ў школе №701. Займаўся музыкай. У 1976 праступіў ў МЭІС на факультэт «радыёсувязі і радыёвяшчання». У студэнцкія гады граў у тэатральнай студыі. Пасля заканчэння інстытута працаваў у НДІ «Радыё», кіраваў дзіцячым самадзейным тэатрам. Упершыню на тэлебачанне трапіў выпадкова: знаёмыя запрасілі паўдзельнічаць у масоўцы «Агеньчыка».

Тэлевізійную кар'еру пачаў у Галоўнай рэдакцыі музычных праграм Цэнтральнай тэлевізіі ў 1983 годзе падчас працы там пазаштатным адміністратарам. У 1986 годзе залічаны ў штат ЦТ, стаў асістэнтам рэжысёра і рэдактарам. Працаваў на здымках перадач «Ранішняя пошта», на святочных музычных праграмах «Агеньчык», на здымках песенных конкурсаў у Юрмале. У 1989 годзе скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы. Быў рэжысёрам трансляцый канцэртаў папулярных айчынных выканаўцаў і зорак сусветнай музычнай культуры: Мантсэрат Кабалье, Ціны Цёрнер, Дэвіда Баўі, Патрысіі Каас і іншых. Арганізоўваў і праводзіў прамыя трансляцыі цырымоній уручэння прэмій «ТЭФІ», «Ніка», фестываляў «Кінатаўр», «Славянскі базар», конкурсаў песні «Еўрабачанне» і іншых фестываляў, грамадска-палітычных тэлемарафонаў і міжнародных тэлемастоў. Працаваў на каналах РТР, ТВ Цэнтр, «Культура» і іншых.

У 1989 году Сяргеем Анціпавым была створаная «Праграма А». Праграма спецыялізавалася на незвычайных і перспектыўных музычных з'явах, альтэрнатыўнай і некамерцыйнай музыцы, расейскім року. Паводле выразу журналістаў, «Праграма А» была апорай і бункерам рок-пакалення на Цэнтральнай тэлевізіі. На канцэрты ў жывым эфіры рэдакцыя перадачы запрашала толькі тыя групы, якія былі ёй цікавыя, і браць грошы з музыкаў (і, адпаведна, паказваць камерцыйных музыкаў за грошы) катэгарычна адмаўлялася.

У 99-м годзе «Праграме А» споўнілася 10 гадоў. Юбілей быў адзначаны вялікім святочным канцэртам. Першае аддзяленне здымалася ў клубе і насіла больш «эстраднае» адценне (хоць, паводле традыцыі, там таксама ўсе спявалі жыўцом). А вось у другой частцы праграмы была арганізаваная жывая трансляцыя «кватэрніка» са звычайнай маскоўскай кватэры на Чыстых сажалках, якая належала Сяргею Анціпаву. У «кватэрніку» ўдзельнічалі Юрый Шаўчук, Уладзімір Шахрын і Уладзімір Бягуноў, Дзмітрый Равякін, Сяргей Рыжанкоў, Аляксандр Васільеў і Ян Нікаленка.

У канцы 90-х праграма стала выходзіць на канале ТВ-Цэнтр у выглядзе штотыднёвай перадачы «Да 10-годдзя Праграмы А». Эфір складаўся з архіўных «жывых» канцэртаў і невялікіх інтэрв'ю з іх удзельнікамі. Пасля 2000 года «Праграма А» зрэдку з'яўлялася ў эфіры канала «Настальгія», але гэта ўсяго толькі паўторы старых запісаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках