29 красавiка 2024, панядзелак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка папросіць у Пуціна $3 мільярды?

55
Лукашэнка папросіць у Пуціна $3 мільярды?

Калі Беларусі не дадуць грошай, то тады абрынецца ўсё.

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы пагаршаецца, тады як прэзідэнцкія «выбары» на носе. Эканаміст Барыс Жэліба спрагназаваў, што будуць рабіць улады, каб не дапусціць далейшага пагаршэння дабрабыту грамадзян і, як следства, праявы іх незадаволенасці, піша «Салiдарнасць». З ягоных слоў, уладам будзе цяжка абысціся без новых пазыкаў.

- Эканамічнае становішча ў краіне ўсё горшае і горшае, а дабрабыт людзей усё ніжэйшы і ніжэйшы. Гэта, вядома, звязанае з сітуацыяй у эканоміцы Расеі, якая адчувае на сабе цяжар эканамічных санкцый і абрынання коштаў нафты. Як вынік - піке дэвальвацыі расейскага рубля, як следства - дэвальвацыя беларускага рубля, інфляцыя і пагаршэнне жыцця нашага народа. Не дапусціць у гэтых умовах пагаршэння сітуацыі без пазыкі немагчыма. Калі нам не дадуць грошай, то тады абрынецца ўсё. Таму Аляксандр Лукашэнка будзе цяпер шукаць магчымасці атрымаць ад Расеі новы крэдыт. Думаю, што хоць у Маскве, хоць у Сочы, абавязкова будзе размова на гэтую тэму, - сказаў Барыс Жэліба.

Эканаміст таксама назваў прыкладную суму неабходнага крэдыту.

- Колькі нам трэба, каб мы асаблiва не праваліліся? Як мінімум 3 млрд даляраў. Як мінімум. Многае яшчэ будзе залежаць ад таго, колькі выручкі дасць наш экспарт. У гэтым плане перспектывы пакуль дрэнныя, бо ўсё завязанае на расейскую эканоміку, - адзначыў ён.

На думку Барыса Жэлібы, запыт Беларусі аб крэдыце могуць задаволіць.

- Я думаю, Расея грошы дасць. Груба кажучы, нікуды яна не дзенецца. Крэмль ніколі не быў зацікаўлены ў тым, каб эканоміка Беларусі трапіла ў катастрафічную сітуацыю. Мы застаемся для Расеі найважнейшым на Захадзе хаўруснікам, якіх у яе ўжо практычна не засталося, - заявіў эканаміст.

Эканаміст мяркуе, што дапамагчы ў гэтым годзе беларускім уладам можа толькі Расея.

- Мільярдныя крэдыты можа вылучыць яшчэ толькі МВФ. Але, па-першае, пытанні там хутка не развязваюцца. Па-другое, патрабаванні МВФ застаюцца ранейшымі: эканоміка павінна адпавядаць рынкавым стандартам або набліжацца да іх. А так як апошнія пастановы нашых уладаў (стрымліванні цэн, ціск на бізнэс) ідуць у разрэз з патрабаваннем МВФ, то ў гэтым годзе мы нічога ад яго не атрымаем, - сказаў ён.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках