29 красавiка 2024, панядзелак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ зняпраўдзіла наяўнасць ядравай зброі на Ту-95 над Ла-Маншам

5
Мінабароны РФ зняпраўдзіла наяўнасць ядравай зброі на Ту-95 над Ла-Маншам

Міністэрства абароны Расеі зняпраўдзіла наяўнасць ядравай зброі на борце бамбавіка, які пралятаў над Ла-Маншам.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў ведамстве.

«Ядравай зброі на самалётах Ту-95МС не было. Палёт двух стратэгічных ракетаносцаў над нейтральнымі водамі ў раёне акваторый Баранцава і Нарвежскага мораў, Атлантычнага акіяна адбываўся наогул без якога-небудзь узбраення», - заявілі ў Мінабароны.

Раней 2 лютага газета The Daily Express са спасылкай на крыніцы ў абаронным ведамстве Злучанага Каралеўства паведаміла, што на борце аднаго з перахопленых над Ла-Маншам брытанцамі расейскіх бамбавікоў Ту-95МС была ядравая зброя.

Паводле звестак выдання, адзін з Ту-95МС нёс «прынамсі, адну ракету з ядравай боегалоўкай, якая прызначаная для пошуку і знішчэння атамных падлодак тыпу «Вэнгард», узброеных міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі «Трайдэнт».

Газета сцвярджае, што інфармацыя аб ракеце паступіла з перамоваў чальцоў расейскага экіпажа, які перахапілі нарвежскія вайскоўцы. Пра гэта адразу ж было праінфармаванае брытанскае міністэрства абароны.

Паводле звестак брытанскіх крыніц, Каралеўскія ВПС падчас гэтага інцыдэнту былі прыведзеныя ў самы высокі ўзровень гатоўнасці ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны. Расейскія вайскоўцы, у сваю чаргу, паведамлялі, што два стратэгічныя бамбавікі ВПС Расеі Ту-95МС паспяхова завяршылі 19-гадзінны пералёт праз нейтральныя воды ў акваторыях Баранцава і Нарвежскага мораў, а таксама Атлантычнага акіяна. Пералёт быў здзейснены 28 студзеня 2015.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках