29 красавiка 2024, панядзелак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпартныя тавары будуць даражэць услед за валютай

9
Імпартныя тавары будуць даражэць услед за валютай

Кошты лекаў таксама дазволілі павышаць.

У снежні мінулага года ўлады замарозілі кошты. Аднак курс даляра і еўра падскочыў, і для пастаўшчыкоў тыя ж тавары ў пераліку на беларускія рублі сталі абыходзіцца даражэй. Тычыцца гэта не толькі прадаўцоў, але і прадпрыемстваў, якія вырабляюць беларускія тавары з замежнай сыравіны і дэталяў. Таму крыху менш трох тыдняў таму Міністэрства эканомікі і Міністэрства гандлю выдалі пастанову, у якой распісалі, як менавіта можна павялічваць кошты. А цяпер у гэтую пастанову ўнеслі папраўкі, якія ўваходзяць у дзеянне з заўтрашняга дня, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Асноўных змяненняў тры. Раней замежным таварам і прадуктам дазвалялі даражэць на той жа адсотак, на які падаражэла валюта. Але пры гэтым ад гэтай лічбы трэба было адняць 5%. Цяпер адбіраць 5% не трэба. На колькі вырас даляр або еўра ў параўнанні з 18 снежня - на такі ж адсотак можна падняць і кошт тавару. Па-другое, вытворцы змогуць улічваць не толькі тое, на колькі падаражэлі імпартныя дэталі, але яшчэ і тое, на колькі вырас кошт энэрганосьбітаў і паліва. А па-трэцяе, кошты лекаў будуць фармавацца паводле іншых правілаў, якія прапісаныя ва ўказе дыктатара, апублікаваным яшчэ ў 2005 годзе. Яны таксама будуць залежаць ад курсу валют, але да адпускнога кошту лекаў можна дадаць аптовую надбаўку - ад 2% да 11% і гандлёвую - ад 2% да 30%.

Нагадаем, падымаць кошты ў краіне можна толькі на тыя тавары і сыравіну, якія прывезлі ў Беларусь пасля 18 снежня мінулага года. Прадукцыя з краін Еўразійскага эканамічнага саюза (акрамя Беларусі ў яго ўваходзяць Расея, Казахстан і Арменія) за імпарт не ўважаецца. Гэта значыць, на прадукты ці тэхніку, якія прыехалі ў нашы крамы, да прыкладу, з Расеі, кошты падвышаць нельга. Акрамя таго, рэнтабельнасць продажаў не павінна перавышаць 3%.

ЛІЧЫЛКА «КП»

Выкажам здагадку, імпартную лядоўню завезлі ў Беларусь 20 снежня, і на той момант яна каштавала 5 мільёнаў рублёў. На сённяшні дзень даляр у параўнанні з 20 снежня падаражэў на 42%. Значыць, і лядоўня можа падаражэць на такі ж адсотак. Гэта значыць, сёння яна павінна каштаваць не больш за 7,1 мільёна рублёў.

Калі ж лядоўню за 5 мільёнаў рублёў зрабілі ў Беларусі, а замежныя дэталі ў ёй пацягнулі на 2 мільёны, то прыбаўляць 42% трэба менавіта да кошту імпартных складнікаў. Атрымліваецца, цяпер такая лядоўня павінна каштаваць крыху больш за 5,8 мільёна рублёў. Але кошт можа быць і крыху вышэйшы праз падаражэлае паліва.

КАМЕНТАР ЭКСПЭРТА

«Тавары з розных партый будуць каштаваць па-рознаму»

- Усталёўваць кошты сапраўды стала трошачкі прасцей, у асноўным праз тое, што цяпер ад адсотка росту курсу замежных валют не трэба адбіраць 5%. Аднак новая пастанова не дае адказаў на пытанні, якія былі ў нас раней, - каментуе Віктар Маргелаў, старшыня саюза юрыдычных асоб Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. - Па-першае, як адгадаць рэнтабельнасць і трапіць у дазволеныя 3% пры столькіх невядомых? Гэта і кошт паліўна-энэргетычных рэсурсаў, і курс рубля, і іншыя фактары, якія змяняюцца кожны дзень. Пралічыць гэта загадзя немагчыма. Ты альбо пойдзеш у мінус, альбо вылезеш за гэтыя 3%. А па-другое, надзвычай ускладняецца ўлік. У прадаўцоў захоўваюцца розныя партыі тавару, якія прыйшлі ў розны час, і для кожнай з іх пастаянна давядзецца пералічваць усе звесткі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках