29 красавiка 2024, панядзелак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Калі ўкраінцы цяпер саслабнуць, Пуцін дойдзе да Кіева

9
Барыс Нямцоў: Калі ўкраінцы цяпер саслабнуць, Пуцін дойдзе да Кіева

Фінал збройнага супрацьстаяння ў Данбасе залежыць не ад Расеі і не ад Захаду, а ад самой Украіны.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Обозревателю" выказаў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў.

Падчас адказу на пытанне партала, пра што сведчыць актывізацыя баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, Нямцоў сказаў: "Пра тое, што Пуціну мір не патрэбны. Пра гэта ж сведчаць і сарваныя менскія перамовы".

"Вы здзівіцеся, але цяпер усё залежыць не ад Захаду і не ад Пуціна, а ад вас", - сказаў ён. "Пуцін будзе ісці роўна настолькі, наколькі вы яму дазволіце ісці", - падкрэсліў Нямцоў.

"Напрыклад, ён збіраўся ісці на Марыупаль, але ўбачыў, што гэта так проста не атрымаецца - і спыніўся, хоць яшчэ з раніцы ў мінулую суботу збіраўся, "Град" абстрэльваў і гэтак далей. А чаму спыніўся? Падняўся шум, стала зразумела, што тут так проста не пройдзеш, Узброеныя сілы, полк "Азоў" і гэтак далей. Малайцы", - сказаў Нямцоў.

"Гэта значыць, усё залежыць толькі ад вас. Калі вы цяпер саслабееце, ён дойдзе да Кіева", - перакананы апазіцыянер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках