29 красавiка 2024, панядзелак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Кракава пікетавалі консульства РФ

У Кракаве адбылася акцыя пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.

У дэманстрацыі ўзялі ўдзел украінцы, якія пражываюць у Польшчы, а таксама палякі і расейцы, піша партал «Wirtualna Polska» (пераклад - charter97.org).

Амаль 100 чалавек прайшло вуліцамі ад помніка Адаму Міцкевічу на галоўным рынку ў Кракаве да консульства Расейскай Федэрацыі.

«Мы не хочам вайны», «Еўропа з Украінай», «Свабодная Украіна без Пуціна», «Кіеў-Варшава - сумесная справа», - скандавалі дэманстранты.

- Мы пратэстуем супраць ваеннай акупацыі Усходняй Украіны Расеяй і супраць спансавання тэрарыстаў. Хочам, каб гэтая вайна скончылася, каб Пуцін не імкнуўся заваяваць Украіну, вызваліў яе ад тэрарыстаў, сваёй зброі і сваіх вайскоўцаў - заявіла суарганізатарка акцыі Вольга Любер.

Фото: PAP / Jacek Bednarczyk

Удзельнікі дэманстрацыі нагадвалі, што «на ўсходзе Украіны працягваецца вайна. Краматорск, Славянск, Марыупаль, Валнаваха перасталі быць найменнямі ўкраінскіх гарадоў і вёсак, а сталі назвамі месцаў масавых пахаванняў, дзе пралітая кроў нявінных людзей. Нягледзячы на шматлікія саміты, заявы, дэкларацыі і пратаколы, баі працягваюцца, а колькасць ахвяр расце».

- Мы заклікаем улады Расеі спыніць свае разбуральныя дзеянні і вярнуць свае войскі з тэрыторыі Украіны. Мы заклікаем лідараў еўрапейскіх краін, ЗША і міжнародныя арганізацыі прыняць меры ў прадухіленні канфлікту і ўсталяванні міру. Мы заклікаем міжнародную супольнасць: давайце не будзем абыякавыя да гэтай трагедыі! Не дапусцім, каб гэта вайна прынесла больш ахвяр, - заяўлялі дэманстранты.

Фота: PAP/Jacek Bednarczyk

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках