29 красавiка 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН паабяцала чалавецтву «цёплую будучыню»

ААН паабяцала чалавецтву «цёплую будучыню»

Мінулы год быў самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў за кліматам - і тэндэнцыя да глабальнага пацяплення працягваецца.

Пра гэта заявілі прадстаўнікі Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА, адна з устаноў ААН). Генеральны сакратар СМА абяцаў планеце «ўсё больш цёплую будучыню», піша Lenta.ru.

Тэмпература паветра на планеце ў мінулым годзе была на 0,57 градуса Цэльсія вышэйшай за сярэднюю велічыню за 1961-1990 гады (14 градусаў). Больш за тое, чатырнаццаць з пятнаццаці самых гарачых гадоў (за ўсю гісторыю назіранняў) прыйшліся на XXI стагоддзе. Нароўні з рэкордным узроўнем тэмператур, у 2014 годзе шматлікія рэгіёны перажылі ліўневыя дажджы, паводкі і засухі: гэтыя з'явы пацвердзілі агульную карціну змены клімату.

«Мы мяркуем, што глабальнае пацяпленне працягнецца. Расце ўтрыманне парніковых газаў у атмасферы і назапашванне цяпла ў сусветным акіяне, што гарантуе нам больш цёплую будучыню», - заявіў генеральны сакратар СМА Мішэль Жаро (Michel Jarraud).

Метэаролагі таксама звярнулі ўвагу, што рэкорд апошняга года быў дасягнуты ў адсутнасць Эль Ніньё - фазы Паўднёвай асцыляцыі (ваганні тэмпературы павярхоўнага пласта вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна), пры якой вобласць нагрэтых вод ссоўваецца на ўсход. Самы гарачы год да цяперашняга стагоддзя (1998-ы) быў адзначаны моцным Эль Ніньё.

Даклад СМА быў створаны на аснове звестак вядучых навуковых устаноў планеты, у тым ліку НАСА, Нацыянальнай управы акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША, Цэнтра кліматычных прагнозаў і даследаванняў ім. Хэдлі (Вялікая Брытанія) і іншых. Збор некаторых масіваў звестак вядзецца з 1850-га года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках