29 красавiка 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле ўладальнікі сеткі крам арыштаваныя за доўгія чэргі

10
У Венесуэле ўладальнікі сеткі крам арыштаваныя за доўгія чэргі

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што ўладальнікі адной з сетак універсамаў у краіне былі арыштаваныя за тое, што «штучным чынам стваралі чаргі».

Назва сеткі не раскрываецца, паведамляе BBC.

Са слоў Мадуры, уладальнікі наўмысна скарацілі лік касіраў з тым, каб узніклі чэргі, для таго, каб «напаскудзіць венесуэльскаму народу».

«Учора мы выявілі, што вядомая сетка крам пляла змову, дапякаючы народу», - сказаў Нікалас Мадура.

«Мы туды прыйшлі, арганізавалі продаж, выклікалі гаспадароў, арыштавалі іх, і цяпер яны ў зняволенні - за тое, што правакавалі народ», - дадаў прэзідэнт.

Тыдзень таму тысячы венесуэльцаў узялі ўдзел у маршы пратэсту, арганізаваным апазіцыяй у Каракасе. Людзі, якія сабраліся, білі ў пустыя рондалі, каб падкрэсліць тым самым недахоп у крамах тавараў першай неабходнасці.

Дэманстранты таксама выказалі сваю незадаволенасць высокім узроўнем інфляцыі і злачыннасці, доўгімі чэргамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках