29 красавiка 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візавы цэнтр Літвы адкрыўся ў Берасці

1
Візавы цэнтр Літвы адкрыўся ў Берасці

У Берасці пачаў працаваць візавы цэнтр Літвы.

Значная для вобласці падзея прайшло ціха і неўпрыкмет - а 9.00 цэнтр расчыніў свае дзверы і пачаў прымаць першых наведнікаў, піша «Вечерний Брест».

Задача цэнтра - зрабіць працэдуру падачы дакументаў на выдачу віз для выправы ў Літву і Грэцыю больш лёгкай і даступнай. Цяпер жыхарам вобласці, у тым ліку замежным грамадзянам, якія маюць дазвол на часовае або сталае жыхарства ў Беларусі, няма патрэбы ехаць у Гародню ці Менск для атрымання візы. Падаць пацвярджальныя дакументы можна ў Берасці на адрасе: вуліца Маскоўская, 208А-1 (ГЦ «Domus Сity», другі паверх). Разам з тым супрацоўнікі цэнтра падкрэсліваюць: яны толькі прымаюць і апрацоўваюць дакументы і перадаюць іх у Гародню, дзе размешчанае Генеральнае консульства Літвы, але на прыняцце там пастановы паўплываць не могуць.

Падача і выдача дакументаў у візавым цэнтры праходзіць без папярэдняга запісу з панядзелка да пятніцы з 9.00 да 17.00 (акрамя святочных дзён). Стандартны тэрмін разгляду дакументаў займае сем дзён з улікам часу на іх дастаўку. У некаторых выпадках тэрмін можа быць павялічаны. За паслугі візавага цэнтра заяўнік плаціць адпаведны сэрвісны збор у суме 309 тысяч беларускіх рублёў, кансультацыі даюцца бясплатна. За тымі, хто не хоча плаціць сэрвісны збор, застаецца права напрост звярнуцца ў амбасаду Літвы ў Беларусі, але там падача дакументаў на выдачу шэнгенскіх віз ажыццяўляецца толькі з папярэдняй рэгістрацыяй. Адсачыць статус свайго пашпарта можна на сайце ці ў інфацэнтры праз тэлефон +375 17388 02 82.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках