6 траўня 2024, панядзелак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Адпраўка міратворцаў ва Украіну магчымая пры стабільным замірэнні

39
МЗС Нямеччыны: Адпраўка міратворцаў ва Украіну магчымая пры стабільным замірэнні

Перадумовай для адпраўкі ва Украіну міратворчай місіі павінна быць стабільнае замірэнне.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, паведамляе Deutsche Welle.

"Калі Пятро Парашэнка афіцыйна гэта прапануе, гэтая прапанова, вядома, заслугоўвае грунтоўнага разгляду", - адзначыў кіраўнік замежнапалітычнай установы ФРГ у чацвер, 19 лютага, падчас знаходжання ў Конга, паведамляе інфармацыйнае агенцтва dpa.

Пры гэтым Штайнмаер дадаў, што такая міратворчая місія мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі яе падтрымліваюць усе бакі канфлікту.

Ён таксама заявіў, што гэтая ідэя абмяркоўвалася падчас сустрэчы лідараў краін "нармандскага фармату" у Менску, аднак не была прапісаная ў дакументах паводле вынікаў сустрэчы.

Таксама патрэбная згода бакоў канфлікту што да ўдзелу тых ці іншых краін у такой місіі, адзначыў палітык. "Усё гэта патрабуе крыху часу", - заявіў ён.

Да таго ж трэба высветліць, якім чынам можна палепшыць "верыфікацыйныя магчымасці" Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ), адзначыў Штайнмаер.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках