6 траўня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч просіць ІП «рэальна глядзець на рэчы»

26
Пракаповіч просіць ІП «рэальна глядзець на рэчы»

Прадпрымальнікам ніхто не дазволіць бестэрмінова гандляваць рэшткамі тавараў.

Старшыня Рады развіцця прадпрымальніцтва Пётр Пракаповіч раіць прадпрымальнікам не чакаць, што ўрад дазволіць ім бестэрмінова гандляваць рэшткамі тавараў.

Пра гэта ён заявіў 19 лютага на пасяджэнні рады ў Менску, піша БелТА.

Прапанова дазволіць прадпрымальнікам рэалізоўваць завезены да 1 ліпеня 2014 года тавар без абмежавання тэрмінаў прагучала сёння падчас пасяджэння. У якасці аднаго з аргументаў была названая немагчымасць хуткай рэалізацыі некаторых груп тавараў.

Пётр Пракаповіч пагадзіўся, што некаторыя пытанні, якія сёння агучваюцца прадпрымальнікамі, сапраўды носяць аб'ектыўны характар і маюць права на разгляд.

«Але казаць пра тое, што за 8 месяцаў, якія прайшлі пасля 1 ліпеня, не зрэалізаваны існы тавар - гэта выклікае пытанні, - мяркуе кіраўнік рады. - Калі ў прадпрымальніка было 10 адзінак тавару 8 месяцаў таму, і ён іх не прадаў, ён павінен быў ужо збанкрутаваць. Таму ставіць пытанні пра бестэрміновую рэалізацыю рэшткаў тавараў несур'ёзна», - падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Паводле ягоных слоў, некаторыя пытанні прадпрымальнікаў яшчэ будуць разгледжаныя ўрадам, аднак ён папрасіў усё ж рэальна глядзець на рэчы.

Як паведамлялася, з 1 сакавіка рэалізацыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі рэшткаў тавараў, увезеных у Беларусь з тэрыторыі дзяржаў - чальцоў Мытнага саюза да 1 ліпеня 2014 гады без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне), не дапускаецца. За рэалізацыю тавараў з парушэннем умоў, прадугледжаных указам №222, для індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў суме да 50 базавых адзінак з канфіскацыяй тавараў, прыбытку, атрыманага ад рэалізацыі тавараў, або без канфіскацыі.

Да 1 сакавіка прадпрымальнікі маюць права весці раздробны гандаль рэшткамі тавараў з выплатай адзінага падатку. Пры гэтым да стаўкі выкарыстоўваецца падвышаны каэфіцыент 2 незалежна ад удзельнай вагі рэшткаў тавараў, у асартыменце, а таксама падатку на дададзеную вартасць у фіксаванай суме. Індывідуальныя прадпрымальнікі вылічваюць і плацяць падаходны падатак з фізічных асоб або падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама «ўвазны» падатак на дададзеную вартасць паводле ставак, устаноўленых заканадаўствам, зыходзячы з кошту набытых рэшткаў тавараў.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках