6 траўня 2024, панядзелак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Марцін Дэмпсі: Расея распальвае ў Еўропе пажар

6
Генерал Марцін Дэмпсі: Расея распальвае ў Еўропе пажар

Расея распальвае ў Еўропе пажар, якога кантынент не зазнаваў цягам сямідзесяці гадоў.

Пра гэта заявіў у чацвер самы высокапастаўлены амерыканскі вайсковы кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марцін Дэмпсі, паведамляе «Радио Свобода».

Падчас выступу на канферэнцыі ў Тэхасе ва ўніверсітэце A&M University Марцін Дэмпсі згадаў расейскі фактар як адзін з сямі, што нясе патэнцыйную пагрозу бяспецы ЗША і свету. У гэтым спісе Кітай, Паўночная Карэя, Іран, радыкальныя экстрэмісцкія групы «Аль-Кайда» і «Ісламская дзяржава», а таксама кібератакі, якія пагражаюць інфраструктуры ЗША.

Расея, якую генерал Дэмпсі залічыў як і Кітай да цяжкавагавіка, са слоў генерала, «распаліла агонь нацыяналізму, які можа вырвацца з-пад кантролю. Дзейнічаючы такім чынам яны пагражаюць нашым хаўруснікам у NATO». На думку Марціна Дэмпсі, немагчыма было ўявіць, што такога роду канфлікт і гэткія інстынкты заявяць пра сябе ў поўны голас у Еўропе ў 2015 годзе. Ён сказаў пра тое, што Злучаныя Штаты запэўнілі хаўруснікаў у сваёй цвёрдай падтрымцы і сумесна з усходнееўрапейскімі краінамі, у тым ліку, і не сябрамі NATO спрабуюць «сарваць спробы распаліць пажар, які не палаў ў Еўропе цягам сямідзесяці гадоў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках