26 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на птушкафабрыцы пад Горадняй

13
Пажар на птушкафабрыцы пад Горадняй

Блізу 6 тысяч качанят загінулі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«19 лютага ўвечары паступіла паведамленне аб пажары ў будынку птушніка, размешчанага на тэрыторыі птушкафабрыкі СТАА «Каскра» ў Гарадзенскім раёне ў вёсцы Шынкаўцы.

Калі на месца выкліку прыбылі першыя падраздзялення МНС, было выяўленае тленне подсцілу і моцнае задымленне ў будынку птушніка, а таксама тленне ўцяпляльніка на перакрыцці. Сіламі прыбылых ратавальнікаў - пажарных, сумесна з персаналам аб'екта, была арганізаваная разведка з адначасовай падачай ствалоў на тушэнне пажару.

У момант узнікнення пажару ў будынку знаходзілася блізу 8 тысяч галоў маладняку качкі ў дзесяцідзённым узросце. У выніку пажару загінула блізу 6 тысяч галоў маладняку качкі, работнікамі МНС выратавана блізу 2 тысяч галоў. Пацярпелых людзей няма. Прычына пажару высвятляецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках