7 траўня 2024, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд выдаў ордэр на арышт Азарава

3
Суд выдаў ордэр на арышт Азарава

Суд выдаў ордэр на арышт былога прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Генеральнай пракуратуры Украіны.

«Судом задаволенае хадайніцтва пракуратуры аб абранні ў дачыненні да Азарава меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што следчыя Галоўнай вайсковай пракуратуры 18 лютага 2015 абвясцілі аб падазрэнні Азарава ва ўчыненні крымінальнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 364 КК Украіны (злоўжыванне службовым становішчам, якое пацягнула цяжкія наступствы), піша «РБК-Украина».

Паводле вынікаў службовай праверкі, ініцыяванай вайсковай пракуратурай і праведзенай камісіяй Кабінета міністраў Украіны, устаноўлена, што Азараў незаконна спыніў восенню 2012 года праверку Урадавай міжустаноўчай групы, якая выявіла істотныя парушэнні бюджэтнага заканадаўства ў дзейнасці ДП «Антонаў». «Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку камерцыйнага выкарыстання самалётаў «Руслан» заставаліся на рахунках двух замежных кампаній і прадстаўніка названага дзяржаўнага прадпрыемства і выкарыстоўваліся імі на ўласнае меркаванне», - паведамілі ў ГПУ.

Паводле звестак пракуратуры, дзеянні Азарава прычынілі дзяржаве шкоду на суму звыш 37 млн грн.

«З улікам матэрыялаў крымінальнай справы пададзеных Галоўнай вайсковай пракуратурай Урадам ініцыяваны разгляд перадачы карпаратыўных правоў названых кампаній-нерэзідэнтаў да кіравання Кабінета міністраў Украіны», - адзначаецца ў паведамленні ГПУ.

Нагадаем, 12 студзеня Інтэрпол аб'явіў у вышук Азарава.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках