6 траўня 2024, панядзелак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-капітан «Рэала» Рауль забіў першы гол за сваю новую каманду

1
Экс-капітан «Рэала» Рауль забіў першы гол за сваю новую каманду

Экс-капітан мадрыдскага «Рэала» Рауль забіў першы гол за сваю новую каманду - амерыканскі «Нью-Ёрк Космас».

Гішпанскі форвард вызначыўся з пенальці, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у перадсезонным матчы «Нью-Ёрка» ў Ганконгу, піша gazeta.ru.

Адзначым, што сезон у MLS стартуе 4 красавіка.

Нападнік, які да «Космасу» выступаў у нямецкім «Шалькэ» і Катарскі «Аль-Садам», з'яўляецца дзейным найлепшым бамбардзірам «сметанковых» - на ягоным рахунку 323 галы.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках