3 траўня 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура РФ спыніла справу супраць Баўмгертнэра

22
Генпракуратура РФ спыніла справу супраць Баўмгертнэра

У Расеі спыненая крымінальная справа супраць былога гендырэктара «Уралкалія».

Раней Уладзіслаў Баўмгертнэр быў вызвалены пад заклад 15 млн расейскіх рублёў, паведамляе ТАСС.

Пра гэта сёння заявіў генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк. Пры гэтым генпракурор заявіў, што «гэта не азначае, што нельга заяўляць пазовы аб кампэнсацыі шкоды». «Сам факт спынення крымінальнай справы ў дачыненні да Баўмгертнэра не азначае, што ў парадку цывільнага судаводства нельга будзе падаць пазовы», - заявіў Канюк.

Найбліжэйшым часам беларуская старана правядзе перамовы з Генпракуратурай Расеі, на якіх плануе абмеркаваць, у тым ліку, пытанне аб кампэнсацыі шкоды ў «калійнай справе».

8 кастрычніка ў Басманным судзе Масквы паведамілі, што расейская і беларуская крымінальныя справы ў дачыненні да экс-кіраўніка «Уралкалія» аб'яднаныя ў адную. Былы гендырэктар «Уралкалія» абвінавачваўся паводле ч.3 арт.33 і ч.2 арт.201 (Арганізацыя злачынства, злоўжыванне паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы).

Нагадаем, што Уладзіслаў Баўмгертнэр быў арыштаваны ў Менску ў жніўні 2013 паводле абвінавачвання ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада таго ж года ён быў экстрадаваны ў Расею і змешчаны ў следчы ізалятар, у снежні пераведзены пад хатні арышт, а ў кастрычніку 2014 года вызвалены пад заклад 15 млн расейскіх рублёў. У канцы мінулага года рада дырэктараў «Уралкалія» вызваліла Баўмгертнэра ад абавязкаў гендырэктара, а ў 2014 годзе ён пакінуў і саму раду.

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што шкода, прычыненая фізічнымі асобамі - былымі супрацоўнікамі «Уралкалія», склала блізу 100 млн даляраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках