6 траўня 2024, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Задаволены тым, як склалася мая кар'ера

3
Аляксандр Глеб: Задаволены тым, як склалася мая кар'ера

Беларускі паўабаронца «Генчлербірлігі» распавёў аб пераходзе ў новы клуб, а таксама адзначыў, што задаволены тым, як склалася ягоная кар'ера.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси».

- Вы ўжо дагульваеце ці лічыце чэмпіянат Турцыі моцным першынством?

- Я аддаю перавагу заставацца рэалістам. Зразумелая справа, што Турцыя - гэта не Гішпанія або Англія па сваім узроўні, але тут футбол любяць, атмасфера на матчах узрушаючая. Я б кожнаму беларускаму футбалісту жадаў так «дагульваць»! Могуць казаць, што Глеб дагульваў... Хай гавораць. Так, я нарабіў у сваёй кар'еры нямала памылак, але тым, як усё ў выніку склалася, я задаволены.

- Казалі, што вы і ў ЗША маглі працягнуць кар'еру?

- Былі варыянты і з Амерыкай. МЛС сапраўды цікавы чэмпіянат, але са сваімі асаблівасцямі. Там ёсць ліміт заробкаў. І каб мяне падпісаць, клуб павінен быў прадаць іншага гульца - на гэта сыўшоў бы час. Трансфернае акно ў Еўропе папросту зачынілася, а калі з клубам з ЗША нешта сарвалася, я б застаўся без працы. А з «Генчлербірлігі» ўсё вызначылася за адзін тэлефонны званок, - сказаў Глеб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках