7 траўня 2024, aўторак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Навагрудку адзначылі гадавіну расстрэлаў на Майдане

7

Партрэты герояў Нябеснай сотні з'явіліся на будынках Навагрудка.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з жыхароў горада, які таксама даслаў у рэдакцыю фота, зробленыя на вуліцах райцэнтра Гарадзенскай вобласці.

У горадзе былі расклееныя ўлёткі з выявай беларускага і ўкраінскага сцягоў, партрэтаў герояў Нябеснай сотні і лозунгам «Героі не паміраюць».

«У Навагрудку прайшла акцыя, прысвечаная трагічным падзеям на Майдане ў лютым 2014 года. Апошнія фота знятыя каля гістарычных помнікаў Навагрудка», - піша чытач.

Нагадаем, сёння Украіна адзначае Дзень герояў Нябеснай сотні. Акцыі памяці ахвяраў Майдана запланаваныя ў многіх гарадах краіны.

У студзені-лютым 2014 падчас сутыкненняў пратэстуючых з сілавікамі ў цэнтры Кіева загінулі больш за сто чалавек, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі, сотні былі параненыя, большасць з якіх - 20 лютага. Большасць людзей загінулі ад куль снайпераў. Пасля загінулых удзельнікаў акцый пратэсту сталі называць Нябеснай сотняй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках