6 траўня 2024, панядзелак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы шчаслівы штат ЗША

8
Названы самы шчаслівы штат ЗША

Самым шчаслівым штатам ЗША названая Аляска.

Пра гэта паведамляе USA Today са спасылкай на штогадовы рэйтынг Gallup-Healthways. Экспэрты правялі больш за 176 тысяч тэлефонных інтэрв'ю з жыхарамі ўсіх штатаў і вывучылі меркаванне людзей пра сваё жыццё.

Як адзначае выданне, цягам апошніх сямі гадоў Аляска трапляла ў топ-10 чатыры разы. У новым рэйтынгу яна займае першы радок. Другое месца ў спісе дасталася Гавайскім выспам, трэцяе - Паўднёвай Дакоце. Далей ідуць Ваёмінг, Мантана, Каларада, Нябраска, Юта, Нью-Мексіка і Тэхас, піша «Газета.Ru».

Апошні радок у спісе шостым разам за шэсць гадоў заняла Заходняя Віргінія.

Спецыялісты вывучылі становішча спраў у штатах па пяці кірунках, прынамсі, яны даследавалі сацыяльную і фінансавую стораны жыцця людзей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках