7 траўня 2024, aўторак, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі выставілі дзіцячыя работы Пікаса

1

У гішпанскім горадзе Ла-Карунья адкрылася экспазіцыя «Першы Пікаса», на якой прадэманстраваныя адны з самых ранніх работ мастака.

Выстава будзе доўжыцца да 24 траўня, паведамляецца на афіцыйным сайце гарадскога Музея прыгожых мастацтваў. 59 твораў выкананыя, у асноўным, алеем. Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць чарцяжы і эскізы, зробленыя Пабла Пікаса ў падлеткавым узросце, піша Lenta.ru.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе музея, мастак жыў у Ла-Карунья з 1891 да 1895 гады, гэта значыць, ва ўзросце з 10 і да 14 гадоў. У гэтым горадзе ён вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў, дзе асвойваў розныя тэхнікі малявання алоўкам, вуглём і тушшу, а таксама работы з алеем. У ліку карцін, якія Пікаса стварыў у гэты перыяд, - «Басаногая дзяўчынка», «Мір», «Партрэт доктара Перэса Касталеса» і «Чалавек у шапцы».

Акрамя таго, выстава ўключае ў сябе работы іншых мастакоў, якія зрабілі ўплыў на Пікаса. Творы, прадэманстраваныя ў музеі, былі сабраныя з розных гарадоў, да прыкладу, Парыжа, Барселоны і Малагі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках