28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец Джасцін Грэй стаў гульцом «Цмокаў-Менска»

Амерыканец Джасцін Грэй стаў гульцом «Цмокаў-Менска»

Склад баскетбольнага клуба папоўніўся амерыканскім гульцом.

30-гадовы амерыканскі баскетбаліст Джасцін Грэй скончыў на радзіме ўніверсітэт «Уэйк Форэст», а затым ўсю кар'еру гуляў у еўрапейскіх клубах. У паслужным спісе бельгійскія каманды «Вэрв'е» і «Дэксіі, грэцкія ПАОКа і «Кавала», чэшскі «Німбурк», у складзе якога ён станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка краіны, польскі «Тураў», украінскі «Данецк», нямецкі «Франкфурт» , французскі «Пуацье», турэцкі «Стамбул» і балгарскі «Рыльскі». Некаторы час Джасцін Грэй выступаў у азіяцкіх першынствах - Кітая (у складзе «Гуаньчжоў») і Лівана («Бейрут»), піша БелТА.

Цяперашні сезон Грэй пачынаў у складзе кіпрскага «Апалона» з Лімасола, дзе быў адным з асноўных гульцоў. У 14 праведзеных матчах ён набіраў у сярэднім па 16,6 балы, правёўшы ў сярэднім за гульню 34,9 хвіліны гульнявога часу з 40.

У складзе менскіх «драконаў» Джасцін Грэй змяніў свайго суайчынніка і калегу па амплуа Стэнлі Барэла, які на мінулым тыдні перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» (Ган-Нэр).

Баскетбалісты «Цмокаў-Менска» пакуль няўдала выступаюць у розыгрышы Адзінай лігі ВТБ, атрымаўшы толькі 3 перамогі ў 18 праведзеных сустрэчах, і займаючы апошняе, 16-е, месца ў турнірнай табліцы. Найбліжэйшы паядынак «банкаўскага» турніру падапечныя Ігара Грышчука правядуць 25 лютага ў Казані супраць мясцовага УНІКСа. Казанскі клуб цяпер знаходзіцца на 6-й пазіцыі, перамогшы ў 11 з 19 згуляных матчаў. Узначальвае турнірную табліцу маскоўскі ЦСКА - 18 вікторый пасля 21 гульні, у падмаскоўных «Хімак» 16 перамог (18 матчаў), а замыкаюць тройку лідараў баскетбалісты «Ніжняга Ноўгарада», у якіх 15 выйгрышаў у 19 праведзеных паядынках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках