27 красавiка 2024, Субота, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтр Кіева прывезлі расейскую вайсковую тэхніку

31

На выставе «Прысутнасць» пакажуць доказы, што Расея сапраўды ваюе ў Данбасе.

Яна адкрыецца сёння, 21 лютага, а 13:00 на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве. На ёй пакажуць вайсковую тэхніку расейскага войска, а таксама зброю і набоі, што ўжо ўзарваліся, і іншыя доказы, што расейскае рэгулярнае войска такі ваюе на ўкраінскім Данбасе, піша ТСН.

Расейскія танкі, «Грады», БМП, БТР і іншую вайсковую тэхніку, якую байцы АТА ўзялі ў «палон», звозілі на плошчу ўсю ноч.

«Міхайлаўская плошча не спіць гэтай ноччу. Такога яна яшчэ не бачыла. Валодзя Кадыгроб таксама не спіць. Рыхтуе выставу «Прысутнасць». З фронту звозяць расейскую тэхніку. Танкі, «Грады», БМП, БТР. Прыходзьце сёння, 21 лютага, з гадзіны дня на Міхайлаўскую плошчу. Глядзіце, запамінайце, ведайце», - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках