28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку з Бярозы зноў выклікаюць у міліцыю

2
Журналістку з Бярозы зноў выклікаюць у міліцыю

Журналістка-фрылансёрка Тамара Шчапёткіна не застаецца па-за ўвагай пільных праваахоўных органаў.

У 17 гадзін 20 лютага журналістцы на мабільны тэлефон патэлефанаваў участковы Сяргей Несцяровіч і сказаў, што ёй трэба з'явіцца 20 лютага да яго ў восьмы кабінет. Тамара Шчапёткіна пацікавілася справай, паводле якой яе выклікаюць. Выявілася, з Берасця прыйшлі паперы, у якіх шмат пытанняў што да яe працы на "Радыё Рацыя". На гэтыя пытанні трэба будзе адказаць, паведаміў участковы. Растлумачыць больш падрабязна Несцяровіч адмовіўся. Сказаў, даведаецеся на месцы, піша сайт ПЦ "Вясна".

Нагадаем, у снежні 2014 суд Бярозаўскага раёна пакараў Тамару Шчапёткіну 4.5 мільёнамі штрафу за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі паводле ч.2 арт.22.9 Адміністрацыйнага кодэкса. Берасцейская абласная калегія пастанову суда Бярозаўскага раёна пакінула ў дзеянні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках