27 красавiка 2024, Субота, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчыкі разгледзелі на Марсе «чэрап дыназаўра»

9
Даследчыкі разгледзелі на Марсе «чэрап дыназаўра»

Амерыканскія астраномы і ўфолагі выявілі на Марсе чэрап траваеднага дыназаўра, дэталёва вывучыўшы здымак марсахода Curiosity.

У левым ніжнім куце, на думку даследчыкаў, размяшчаецца чэрап дыназаўра. Пры павелічэнні можна разглядзець пагружаную ў пясок сківіцу і выразна акрэсленую ноздру. Іншыя часткі цела меркаванай старажытнай жывёліны здымак NASA ўбачыць не дазваляе, абрываючыся там, дзе павінна пачынацца «вачніца», піша «Карэспандэнт».

Вызначальным аргументам для даследчыкаў у карысць таго, што на здымку не камень, а менавіта чэрап, сталі зубы. Яны па колеры і фактуры моцна адрозніваюцца ад самага чэрапа. У сваю чаргу, палеантолагі мяркуюць, што зубы (мяркуючы з формы і памеру) належаць траваедным.

Касмічная адысея 2020: паляцім мы на Месяц і Марс

Адзначым, што саму фатаграфію знайшлі так званыя віртуальныя археолагі - людзі, якія займаюцца даследаваннем здымкаў, выкладзеных на сайце NASA.

Раней Curiosity на Марсе сфатаграфаваў «котку», камень, які нагадвае старажытную статую гэтай жывёліны.

Фота: nasa.gov

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках