28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнікоў з Беларусі ў Маскву і Санкт-Пецярбург стане менш

10
Цягнікоў з Беларусі ў Маскву і Санкт-Пецярбург стане менш

Афіцыйная прычына змяненняў у раскладзе - «падвышэнне эфектыўнасці пасажырскіх перавозак».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Берасцейскім аддзяленні БЧ.

У сакавіку парадак курсавання цягнікоў міжнародных ліній у бок Расеі зменіцца наступным чынам.

Змяняецца расклад цягніка №27 «Масква - Берасце» адпраўленнем з Масквы з 5 сакавіка (прыбыццё ў Берасце з 6 да 29 сакавіка а 12.45, з 30 сакавіка а 12.59).

Змяняецца расклад цягніка №96 «Берасце - Масква» адпраўленнем з Берасця з 29 сакавіка (адпраўленне з Берасця а 18.34).

Змяняецца расклад цягніка №95 «Масква - Берасце» адпраўленнем з Масквы з 30 сакавіка (прыбыццё ў Берасце з 31 сакавіка а 06.18).

Скасоўваюцца цягнікі №132 «Берасце - Масква і №131 «Масква – Берасце-2 адпраўленнем з Берасця і Масквы з 5 сакавіка.

Скасоўваецца цягнік №50 «Берасце - Санкт-Пецярбург» адпраўленнем з Берасця з 29 сакавіка; скасоўваецца цягнік №49 «Санкт-Пецярбург - Берасце» адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 30 сакавіка.

Прызначаецца група бесперасадачных вагонаў «Берасце - Санкт-Пецярбург» адпраўленнем з Берасця з 29 сакавіка а 11.57 цягніком №652 «Берасце-Менск», дабаўленне вагонаў у Менску да цягніка №52 «Менск - Санкт-Пецярбург».

Прызначаецца група бесперасадачных вагонаў «Санкт-Пецярбург - Берасце» адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 30 сакавіка цягніком №51 «Санкт-Пецярбург - Менск», дабаўленне вагонаў у Мінску да цягніка №27 «Масква - Берасце», прыбыццё ў Берасце з 31 сакавіка а 12.59.

Скасоўваецца цягнік №76 «Берасце - Масква» (праз Пінск, Калінкавічы, Рэчыцу, Гомель) адпраўленнем з Берасця з 29 сакавіка; скасоўваецца цягнік №75 «Масква - Берасце» адпраўленнем з Масквы з 30 сакавіка.

Прызначаецца цягнік №676/675 «Берасце - Гомель - Берасце» адпраўленнем з Берасця з 29 сакавіка, з Гомеля з 31 сакавіка. У складзе цягніка будуць курсаваць бесперасадачныя вагоны «Берасце - Гомель - Масква».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках