28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсце «Антымайдана» ў Маскве праходзіць пад лозунгам «Пуцінізм назаўжды»

81

Людзей прывезлі арганізавана, многім за ўдзел у акцыі плацяць па 300 расейскіх рублёў.

Мітынг ахоўнай грамадскай арганізацыі «Антымайдан» у цэнтры Масквы збірае дзясяткі тысяч чалавек, паведамілі арганізатары. Назіральнікі паведамляюць, што народу шмат, але ў асноўным з рэгіёнаў, якіх падвозяць на дзясятках аўтобусаў. Галоўны лозунг тых, хто сабраўся супраць «каляровых рэвалюцый» - «Не Майдану!», бачныя і іншыя, напрыклад «Пуцінізм назаўсёды», піша NEWSru.com.

Шэсце павінна прайсці ад Гарачага бульвару па вуліцы Пятроўка да Плошчы Рэвалюцыі, дзе пройдзе мітынг. Калону ўзначальваюць адзін са стваральнікаў «Антымайдана» байкер Хірург і былы рэгіянал Алег Цароў.

Паводле паведамлення ТАСС, ужо да поўдня для ўдзелу ў акцыі, прысвечанай гадавіне змены ўлады ва Украіне, на яе сабраліся ўжо 20 тысяч чалавек. Арганізатары падавалі заяўку на 10 тысяч чалавек, але не выключалі, што тых, хто прыйшоў, будзе нашмат больш.

На сайце «Першага канала» паведамляецца, што мітынгоўцы выступаюць «супраць «каляровых рэвалюцый», супраць таго, што адбылося ў Кіеве напрыканцы лютага 2014 года, што запусціла цэлы ланцужок трагічных падзей: дзяржаўны пераварот ва Украіне, крызіс, чалавечыя ахвяры, гуманітарную катастрофу» . Прыводзяцца два сведчанні ўдзельнікаў маршу - з Цюмені і Пскоўскай вобласці.

Увагу відавочцаў таксама прыцягваюць арганізаваныя ўдзельнікі з Чачні, на іх сцягах намаляваны Рамзан Кадыраў.

Прысутным распавядаюць пра падзеі ў Кіеве, нагадваюць аб пажары ў Доме прафзвязаў у Адэсе.

Карэспандэнт «Коммерсанта» Рыгор Туманаў у Twitter піша, што яму ўдалося запісацца ў лік тых, каму за ўдзел у мітынгу абяцаюць заплаціць 300 рублёў.

Аб стварэнні «Антымайдана» было абвешчана ў студзені гэтага года. Лідарамі руху стаў прэзідэнт усерасейскага мотаклуба «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў (Хірург), пісьменнік, адзін з сустаршыняў партыі «Вялікая Айчына» Мікалай Старыкаў. Галоўная мэта руху, як заяўляюць ягоныя актывісты, - прадухіленне «каляровых рэвалюцый» у Расеі.

Напярэдадні ў Маскве прайшла акцыя памяці «Нябеснай сотні» - загінулых на кіеўскім Майдане актывістаў. Некалькіх чалавек затрымалі, пяцёра правялі ноч у АУС.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках