25 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мове ў Беларусі вучацца 300 студэнтаў

2
На беларускай мове ў Беларусі вучацца 300 студэнтаў

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі на беларускай мове навучаецца 300 студэнтаў - 0,1% ад агульнай колькасці.

На расейскай і беларускай мовах вучацца звыш 149 тысяч студэнтаў (41%), на расейскай мове - каля 212 тысяч (58%). Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, піша БелаПАН.

У гэтым навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 43 тысячы дзяцей (10%), на расейскай мове - амаль 368 тысяч дзяцей (90%).

У 2014/2015 навучальным годзе ў дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі ўсе прадметы на беларускай мове вывучаюць звыш 135 тысяч навучэнцаў (14%), на расейскай мове - каля 811 тысяч (86%).

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на беларускай мове навучаецца 0,3 тысяч навучэнцаў (0,2%), на расейскай і беларускай мовах - каля 22 тысяч навучэнцаў (17%), на расейскай мове - каля 107 тысяч (83%).

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гарадзенскай вобласці працуюць дзве рознаўзроставыя групы: адна - на літоўскай мове (14 дзяцей), другая - на польскай (18 дзяцей). У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях у трох установах агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вядзецца на польскай мове (817 навучэнцаў) і ў адной - на літоўскай (59 вучняў). У 64 школах рэспублікі польскую мову як самастойны прадмет, факультатыўна або ў гуртках вывучаюць звыш 3,2 тысяч навучэнцаў, габрэйскую - 0,3 тысяч навучэнцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках