28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» жыўцом спалілі 43 чалавекі

11
Баевікі «Ісламскай дзяржавы» жыўцом спалілі 43 чалавекі

Экстрэмісты з тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» спалілі жыўцом у клетцы 43 чалавекі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва EFE.

Пакаранне адбылося ў населеным пункце Аль-Багдадзія ў правінцыі Анбар на захадзе Ірака. Ахвярамі баевікоў сталі паліцэйскія і сябры «Руху суніцкага выратавання».

Усе яны раней былі выкрадзеныя экстрэмістамі - іх захапілі ў закладнікі ў горадзе Аль-Багдадзі ў 200 кіламетрах на паўночны захад ад Багдаду і перавезлі ў кантраляваны баевікамі горад Хіт.

Баевікі захапілі большую частку размешчанага побач з базай горада Аль-Багдадзі, аблога якога доўжылася некалькі месяцаў. Правінцыя Аль-Анбар мяжуе на захадзе з Сірыяй і Іарданіяй, размешчаныя там гарады Эль-Фалуджа і Эр-Рамадзі першымі ў Іраку зазналі напад баевікоў ІД напачатку 2014 года. Да гэтага часу больш за дзве траціны правінцыі знаходзіцца пад кантролем баевікоў, у гарадах і сёлах правінцыі штодня адбываюцца сутыкненні паміж войскам і баевікамі ІД.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках