28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Дынама-Менск» апране балельшчыкаў у цішоткі з сімволікай клуба

5
ХК «Дынама-Менск» апране балельшчыкаў у цішоткі з сімволікай клуба

Менскае «Дынама» да першага матчу Кубка Гагарына рыхтуе беспрэцэдэнтную для нашага спорту акцыю.

Кожны глядач будзе апрануты ў белую цішотку з сімволікай клуба, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Відовішча 2 і 3 сакавіка абяцае быць маляўнічым. 15-тысячная дынамаўская тарсіда надзене белыя цішоткі, возьме ў рукі клубныя шалікі і сцягі і з усіх сіл будзе скандаваць, крычаць, спяваць... Прычым цішоткі ўсе атрымаюць бясплатна - яны будуць ляжаць на сядзеннях.

Акцыя пройдзе толькі 2 сакавіка. Але, мяркуем, што і на наступным матчы - 3 сакавіка, арэна будзе, пераважна, белай. Другі раз раздаваць цішоткі ніхто не будзе, але за першы тыдзень клуб прадаў больш за 7,5 тысячы комплексных квіткоў адразу на дзве гульні. Ну а тыя, хто набудзе квіток толькі на другі ці трэці (калі ён спатрэбіцца) матч, могуць падтрымаць каманду тым, што прыйдуць у сваёй белай цішотцы. Хай яна і будзе трохі адрознівацца ад клубнай.

Дарэчы, хвалявацца наконт таго, што цішотка будзе маленькай, не варта. Усе яны будуць аднаго памеру - XXL.

Адзначым, што такія акцыі ўжо праводзіліся ў НХЛ, а ў КХЛ першапраходцамі сталі жыхары Рыгі. Вытворчасць цішотак аплацілі спонсары, таму з абодвух бакоў нанесеныя іх лагатыпы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках