28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ прыпыніла дзейнасць больш за 100 расейскіх СМІ

15
СБУ прыпыніла дзейнасць больш за 100 расейскіх СМІ

Служба бяспекі Украіны склала спіс з больш, чым 100 расейскіх СМІ, акрэдытацыя якіх часова спыненая.

Пра гэта ў суботу паведаміла спікерка СБУ Алена Гітлянская ў суботу, паведамляе "Интерфакс-Украина".

«Спіс складзены і 19 лютага перададзены ў апарат Вярхоўнай Рады. У спісе больш за 100 СМІ. Пастанова па кожнаму прымалася асобна, пасля дбайнай праверкі кантэнту», - паведаміла Гітлянская.

З ейных слоў, у спісе расейскіх СМІ - прадстаўнікі ТВ, інфармацыйных агенцтваў, газет і інтэрнэт-рэсурсаў.

Гітлянская ўдакладніла, што гаворка ідзе пра тыя расейскіх СМІ, якія зарэгістраваныя ў РФ.

Як удакладніла ў каментары "Украинской правде" Алена Гітлянская, у спіс сярод іншых СМІ ўваходзяць такія тэлеканалы, як «LifeNews», «Звезда», «Россия-1», «Первый канал», «Россия-24», «НТВ» і іншыя. У гэты спіс не трапіў тэлеканал «Дождь».

Як паведамлялася, 12 лютага Вярхоўная Рада прыняла пастанову «Аб часовым прыпыненні акрэдытацыі журналістаў і прадстаўнікоў некаторых сродкаў масавай інфармацыі Расейскай Федэрацыі пры органах дзяржаўнай улады Украіны».

Дакумент прадугледжвае, часовае, да прыняцця пастановы аб завяршэнні антытэрарыстычнай аперацыі, спыненне акрэдытацыі журналістаў і прадстаўнікоў (прадусараў, аператараў, тэхнічных работнікаў) некаторых СМІ РФ пры органах дзяржаўнай улады Украіны.

СБУ пастановай прадпісана вызначыць спіс такіх СМІ, а Кабінету міністраў, МЗС, iншым цэнтральным органам выканаўчай улады, прэс-службы апарата Вярхоўнай Рады ў двухдзённы тэрмiн з дня ўваходжання ў дзеянне гэту пастанову прыняць меры ў часовым спыненні акрэдытацыі.

Прынятай пастановай Вярхоўная Рада даручыла Кабінету міністраў распрацаваць парадак акрэдытацыі журналістаў і тэхнічных работнікаў замежных СМІ цягам месяца з дня ўваходжання ў дзеянне дакумента.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з дня яе прыняцця.

Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман падпісаў пастанову 17 лютага.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках