28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пакараў прадпрымальніка з Віцебска за «крадзеж» фота

19
Суд пакараў прадпрымальніка з Віцебска за «крадзеж» фота

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў уладальніка сайта вінаватым у парушэнні аўтарскіх правоў і аштрафаваў яго на 3 750 000 рублёў.

Як паведамляецца ў матываванай частцы пастановы суда, індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Лапін выкарыстаў фатаграфіі з сайта www.vitebsk.biz, якія належаць іншай індывідуальнай прадпрымальніцы Крысціне Раманаўскай, замяніў на іх лагатып аднаго сайта іншым і змясціў на сваім партале, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Фотаздымкі былі зробленыя Крысцінай Раманаўскай пры адкрыцці рэстарана «Васількі» і размешчаныя на сайце www.vitebsk.biz на падставе дамовы з ягоным уладальнікам Арцёмам Лабадам.

Вывучыўшы матэрыялы і заслухаўшы прадстаўнікоў бакоў, суд прызнаў Андрэя Лапіна вінаватым ва ўчыненні правапарушэння прадугледжанага артыкулам 9.21 КаАП «Парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» і аштрафаваў прадпрымальніка на 3 750 000 рублёў, пры тым, што санкцыі гэтага артыкула для індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжвае штраф у суме ад 20 да 100 базавых велічынь.

Андрэй Лапін палічыў прысуд несправядлівым і абскардзіў яго ў Віцебскім абласным судзе. Аднак суддзя Лапшова пасля разгляду скаргі пакінула пастанову раённага суда без зме¬ны, а скаргу прадпрымальніка без задавальнення. «Народным новостям Витебска» спадар Лапін паведаміў, што збіраецца абскардзіць і гэтую пастанову, цяпер - у Вярхоўным Судзе.

Варта адзначыць, што ўладальнікі двух бізнэс-парталаў сустракаюцца ў судзе ўжо не ўпершыню, пры чым сітуацыя ў першы раз была люстраной - летам 2011 года Арцём Лабода быў аштрафаваны на 875 000 рублёў, за размяшчэнне ў інтэрнэце копіі сайта www.gorod.vitebsk.by.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках