28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны ЗША: Расея ўзмацніла паветраную актыўнасць над Украінай

2
Мінабароны ЗША: Расея ўзмацніла паветраную актыўнасць над Украінай

Пентагон адзначае ўзрастанне актыўнасці РФ у небе над Украінай.

Пра гэта паведамляе "Голос Америки" са спасылкай на заяву спікера Мінабароны ЗША Стыва Уорэна.

«Мы назіраем працяг расейскага ўмяшання на тэрыторыю Украіны, і мы зафіксавалі ўсплёск расейскай паветранай актыўнасці ўздоўж усяго рэгіёну», - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў Уорэна, спецыялісты Пентагона маюць інфармацыю, што нягледзячы на падпісанне менскіх дамоўленасцей, пастаўкі расейскага ўзбраення ва Украіну не запавольваюцца. Ён таксама дадаў, што Міністэрства абароны ЗША заклікае Расею паважаць абавязанні, прадугледжаныя ў менскіх пагадненнях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках