Тэлескоп Hubble зняў наступствы зліцця галактык
3- 22.02.2015, 10:16
- 18,446
Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала здымак тэлескопа Hubble, на якім выява наступстваў зліцця двух галактык.
Вялікая галактыка NGC 7714 каля 100-200 мільёнаў гадоў таму наблізілася да меншай галактыкі NGC 7715, у выніку чаго яны сталі мяняць форму адна адной. Паміж галактыкамі ўтварыўся канал, па якім газ і іншыя рэчывы перадаюцца з NGC 7715 у NGC 7714, піша meduza.io.
На фатаграфіі бачная толькі вялікая галактыка. NGC 7714 размешчаная ў ста мільёнах светлавых гадоў ад Зямлі - параўнальна недалёка паводле касмічных мерак.