3 траўня 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Беларускі рубель прадоўжыць курс на дэвальвацыю

31
Барыс Жэліба: Беларускі рубель прадоўжыць курс на дэвальвацыю

Умацаванне беларускага рубля - часовае.

Беларуская валюта цягам апошняй дэкады ўмацавалася да даляра і еўра амаль на тысячу рублёў. І гэта насуперак таму, што золатавалютныя рэзервы змяншаюцца, а новых крэдытаў пакуль ніхто не дае. «Радыё Свабода» звярнулася да эканаміста Барыса Жэлібы па каментар пра стабілізацыю беларускага рубля.

«Яна доўга не працягнецца. Гэта доўжыцца дзве-тры тарговыя біржавыя сесіі. Магчыма, стабілізацыі беларускага і расейскага рубля садзейнічае нафтавы фактар - часова перасталі зніжацца кошты нафты. Уздзейнічае на курс і псіхалагічны фактар, бо тут усё ідзе праз галовы людзей.

Але, я думаю, гэта не будзе доўжыцца працяглы час. Гэта часовая, лакальная з'ява. На мой погляд, асноўны, генеральны трэнд будзе на дэвальвацыю рубля - што расейскага, што беларускага. Гэта значыць, беларускі рубель неўзабаве працягне курс на дэвальвацыю», - распавёў ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках