3 траўня 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нягледзячы на дамоўленасці, баевікі ў Данбасе не спыняюць агонь

3
Нягледзячы на дамоўленасці, баевікі ў Данбасе не спыняюць агонь

За ноч з 21 на 22 лютага баевікі і расейскія войскі 12 раз абстралялі ўкраінскія пазіцыі.

Баевікі цалкам не спынілі агонь на ўсходзе краіны, нягледзячы на тое, што напярэдадні бакі канфлікту дамовіліся аб адводзе войскаў. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр АТА на старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Найбольш актыўныя дзеянні баевікоў вяліся на Данецкам кірунку. Пасёлак Пяскі, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца пад інтэнсіўным агнём праціўніка, уначы двойчы быў абстраляны з РЗСО БМ-21 "Град", тройчы з артылерыі і мінамётаў. Акрамя таго, тэрарысты ўжылі рэактыўныя сістэмы залпавага агню і артылерыі па пасёлках Вадзяное, Тоненькае, Аўдзееўка", - гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з інфармацыяй, на Марыупальскім кірунку ўночы бандфармаванні спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі паблізу Шырокіна.

"Усяго за ноч з 21 на 22 лютага праціўнік 12 разоў абстраляў пазіцыі сіл АТА. 4 разы тэрарысты ўжывалі "Грады", 5 разоў - артылерыю і мінамёты", - падсумавалі ў прэс-цэнтры.

Акрамя таго, уздоўж лініі сутыкнення ўжо некалькі дзён запар фіксуецца актыўнасць беспілотнікаў.

"Учора, каля 07.00 вечара, у раёне Старабельска такі лятальны апарат быў збіты", - паведамілі ў прэс-цэнтры АТА.

Нагадаем, учора, 21 лютага, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Украіна атрымала магчымасць пачаць адвод цяжкай тэхнікі ад лініі размежавання на Данбасе. АБСЕ папрасіла Украіну і баевікоў даць інфармацыю пра колькасць цяжкага ўзбраення, ягонае месцазнаходжанне, шляхах адводу, а таксама новым месцы базавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках