3 траўня 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэмеран Дыяз і Майкл Бэй атрымалі «Залатую маліну»

3
Кэмеран Дыяз і Майкл Бэй атрымалі «Залатую маліну»

У тэатры «Манталбэн» у Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Залатая маліна».

Ёй адзначаюцца найгоршыя ўзоры кінематаграфічнага мастацтва, паведамляе ў нядзелю, 22 лютага, ТАСС.

Найгоршай актрысай стала Кэмеран Дыяз за дзве ролі - у фільмах «Іншая жанчына» і «Хатняе відэа: Толькі для дарослых».

Званне найгоршага рэжысёра дасталася амерыканцу Майклу Бэю за «Трансформеры 4: Эпоха вынішчэння».

У намінацыі «Найгоршы фільм года» ўзнагароду атрымала стужка «Выратаваць Каляды» амерыканскага рэжысёра Дарэна Доана. Стужка таксама адзначаная ў катэгорыі «Найгоршы сцэнар», а Кірк Кэмеран, які сыграў у фільме, прызнаны найгоршым акторам.

«Залатая маліна» традыцыйна ўручаецца напярэдадні цырымоніі «Оскара». У гэтым годзе мерапрыемства адбылося ўжо 35-ы раз, але ўпершыню было праведзенае ў прысутнасці публікі.

Таксама ўпершыню ўручалася «станоўчая» «Залатая маліна» - у катэгорыі «Найлепшае аднаўленне рэпутацыі». У намінацыі адзначаюцца кінадзеячы, якія раней атрымалі прэмію за найгоршую працу, але якія здолелі даказаць сваё майстэрства ў далейшым. У гэтым годзе рэпутацыйнай узнагародай адзначаны актор Бэн Афлек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках