3 траўня 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдактара крычаўскай газеты пераследуюць падаткавікі

1
Рэдактара крычаўскай газеты пераследуюць падаткавікі

Рэдактар крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад» Сяргей Няроўны атрымаў ліст ад інспекцыі МПЗ.

Падаткавікі патрабуюць падаць дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2011, 2012, 2013, 2014, піша сайт ПЦ «Вясна».

У патрабаванні паведамляецца аб тым, што дэкларацыя можа быць пададзеная Сяргеем Няроўным асабіста, па пошце ці праз асабістага прадстаўніка. У выпадку немагчымасці падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці ва ўстаноўлены тэрмін журналіст абавязаны не пазней, чым за тры каляндарныя дні да наступлення названага ў пісьмовым патрабаванні тэрміну падаць у падатковы орган заяву з указаннем прычын яе адсутнасці.

Сяргей Няроўны мяркуе, што праз падатковую інспекцыю ўлады хочуць націснуць на яго як рэдактара газеты «Вольны горад» з мэтай змяніць крытычную пазіцыю выдання ў дачыненні да мясцовай «вертыкалі» на больш мяккую.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках