3 траўня 2024, Пятніца, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cалігорскі «Шахцёр» перамог у чэмпіянаце Беларусі ў хакеі

Cалігорскі «Шахцёр» перамог у чэмпіянаце Беларусі ў хакеі

Хакеісты салігорскага «Шахцёра» за тур да фінішу перамаглі ў рэгулярным чэмпіянаце.

Вынікі матчаў, якія прайшлі 21 лютага, прыводзіць БелаПАН:

за 1-6-е месцы: «Шахцёр» - «Металург» - 1: 0, «Гомель» - «Юнацтва» - 3: 4, «Дынама-Маладзечна» - «Нёман» - 1: 4;

за 7-11-е месцы: «Віцебск» - «Берасце» - 8: 2, «Хімік-СКА» - «Ліда» - 3: 1.

У туры закінутыя 27 шайбаў (з пачатку чэмпіянату - 1.723), з іх гаспадарамі - 16 (938), гасцямі - 11 (785). Сярэдняя выніковасць склала 5,4 гола за гульню (5,94). Гаспадары атрымалі 3 перамогі (167, з іх 13 у авертайме і 22 у булітах) і пацярпелі 2 паразы (123, з іх 12 у авертайме і 15 у булітах). Найбольш частыя варыянты лікаў - 4: 3 (37 разоў), 3: 2 (34), 2: 1 (27), 4: 2, 4: 1 (па 17), 5: 2 (13). Усяго зафіксавана 39 варыянтаў выніковага ліку.

Становішча каманд:

за 1-6-е месцы (ва ўсіх па 54 гульні): «Шахцёр» - 123 балы (розніца шайбаў 204-92), «Гомель» - 116 (205-101), «Юнацтва» - 109 (198-120) , «Нёман» - 100 (165-122), «Металург» - 88 (161-126), «Дынама-Маладзечна» - 77 (147-146);

за 7-11-е месцы: «Віцебск» - 69 (51 гульня; 150-175), «Хімік-СКА» - 68 (51; 146-158), «Ліда» - 47 (51; 122-197), «Берасце» - 41 (52; 112-218), «Магілёў» - 32 (51; 114-269).

Заключны тур рэгулярнага чэмпіянату пройдзе 23 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках